Начальнік сталічнага культурна-масавага аддзелу «УП «Гарадзкія паркі» Лідзія Вежнавец паведаміла, што зьнікла адна з двух усталяваных у Менску паштовых скрыняў для лістоў Дзеду Марозу. "Я проста не разумею, каму спатрэбілася скрыня зь лістамі. (...) Магчыма, скрыню зьнесьлі п’яныя падлеткі. А можа камусьці заманілася даведацца пра дзіцячыя таямніцы. Дзеці прыйшлі ў парк Горкага спэцыяльна, каб адправіць ліст Дзеду Марозу, але не знайшлі скрыні». Лідзія Вежнавец зазначае, што найбольш засмуцяцца тыя дзеці, каб пасьпеў кінуць ліст у скрадзеную скрыню. «Бо адказу ад Дзеда Мароза яны не дачакаюцца».

Гарадзкім уладам давялося вешаць новую паштовую скрыню. Але гэтым разам яе для надзейнасьці прыбілі вялікімі цьвікамі. Больш за тое, на ноч скрыню здымаюць, а на раніцу вяртаюць назад.

Паводле словаў Лідзіі Вежнавец, беларускі Дзед Мароз адказвае на ўсе лісты, прычым піша адказ на адмысловых блянках. «Да кожнага дзіцяці ў нас індывідуальны падыход. Адказ залежыць ад таго, што напісана ў лісьце. Некаторыя дзеці паведамляюць, што ў іх прыхварэлі мама ці тата. Тады Дзед Мароз жадае ім хуткага выздараўленьня», – зазначыла сп-ня Вежнавец у інтэрвію «Комсомольской правде» в Беларуси».

Раней Телеграф паведамляў, што ў Менску ўсталявалі дзьве скрыні для дзіцячых лістоў Дзеду Марозу. Адну – у Дзіцячым парку імя Горкага, другую – у парку 50-годзьдзя Кастрычніка. Скрыні функцыянуюць з 8:00 да 18:00, потым лісты вымаюцца і перапраўляюцца ў Белавескую пушчу.

Ад "НН": Напішыце Дзеду Марозу па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?