Польскае радыё паведаміла, што пытаньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў ужо вырашанае – фармальнае рашэньне ў гэтай справе будзе прынятае міністрамі краінаў Эўразьвязу 20 сьнежня, без аніякай дыскусіі.

Супраць гэтага выказваліся Латвія, Літва і Польшча, заяўляючы, што такі крок ударыць не па прадстаўніках рэжыму, але па звычайных беларусах, аднак супраціву трох краінаў аказалася недастаткова.

Рашэньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў увойдзе ў сілу праз 6 месяцаў пасьля фармальнага прыняцьця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?