Справаздача грунтуецца на сведчаннях палітыкаў, журналістаў, адвакатаў, праваабаронцаў і дыпламатаў.
30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу аб абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.
Прадстаўнікі FIDH Артак Кіракасян і Кірыл Карацееў прэзэнтавалі на прэс-канферэнцыі ў Мінску справаздачу аб сітуацыі ў Беларусі. Удзельнікі місіі FIDH сабралі дзесяткі сьведчанняў. Інфармацыю зьбіралі у вызваленых кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў выбарчых штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, сваякоў арыштаваных, адвакатаў, супрацоўнікаў праваабарончых арганізацый, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў эўрапейскіх дыпляматычных місій.
Хваля рэпрэсій, якія пачаліся прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года, прывяла да драматычнага пагаршэння сытуацыі з правамі чалавека і грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі ў Беларусі. Прычым масштаб, працягласьць і аб'ём рэпрэсій выклікаюць асаблівую занепакоенасьць.
Масавыя адміністрацыйныя арышты і затрыманьні 19-20 сьнежня характарызаваліся залішнім ужываньнем грубай сілы, допытамі і судамі, якiя праходзiлi з грубейшымі парушэньнямі працэдураў, заканадаўства і міжнародных нормаў.
Сфабрыкаваныя крымінальныя справы ва ўмовах поўнага кантролю судовай сістэмы суправаджаліся ператрусамі, допытамі, паклёпніцкімі кампаніямі і запалохваньнем шырокага кола грамадзянскіх і палітычных актывістаў. Пастаянна паступае інфармацыя пра жорсткае, зьняважлівае ў адносінах жа чалавечай годнасьці абыходжаньне і катаваньіх, а грамадзянскі кантроль над месцамі зьняволеньня ў Беларусі практычна адсутнічае.
Ціску і рэпрэсіям падвергнуліся таксама і незалежныя адвакаты, а дзесяткі студэнтаў і служачых –выключэньням зь месцаў працы або вучобы ў сувязі з іх грамадзянскай або палітычнай актыўнасьцю.





