Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заклікала Мінск вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя рэформы, каб наблізіць краіну да Еўропы.
Выступаючы сёння на сустрэчы Супольнасці дэмакратый у Вільні, спадарыня Клінтан сказала:
«Мы патрабуем, каб Беларусь вызваліла палітычных вязняў і ўступіла на шлях дэмакратычных рэформаў,бо вельмі шкада беларускага народу, які знаходзіцца ў такім рэзкім кантрасце са сваімі суседзямі. І гэта нам нагадвае, што пабудова адзінай і свабоднай Еўропы ўсё яшчэ не закончаная».
У сустрэчы Супольнасьці дэмакратый у Вільні бяруць удзел прадстаўнікі больш чым 40 краінаў, у тым ліку прадстаўнікі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з Беларусі.





