Кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адмовіўся завізаваць пастанову ўрада па так званай «пяцідзёнцы» — рашэнне, паводле якога людзі на асабістых аўто могуць перасякаць мяжу Беларусі раз у пяць дзён.
«Я пісьмова прапанаваў не абмяжоўваць правы грамадзян на свабоднае перамяшчэнне — урэшце, яно гарантаванае Канстытуцыяй, — растлумачыў Канстанцін Сумар газеце «Вечерний Брест». — Сутнасць прапановы зводзілася да наступнага — хай людзі едуць за мяжу хоць штодня, але ў бензабаку аўтамашыны не павінна быць больш за 10 літраў бензіну, а ў багажніку — тавараў.
Я сустракаўся з людзьмі на мяжы і падзяляю абурэнне грамадзян.Бо трэба паехаць да сяброў або сваякам на пахаванне або ўрачыстасць, на лячэнне або экскурсію».
Цікава і тое, што кіраўнік Брэстчыны раптам усвядоміў, што ў людзей павінна быць права на пратэст, што ім павінна быць дадзена магчымасць выказаць сваё меркаванне, і даручыў знайсці ў горадзе дадатковыя пляцоўкі для правядзення масавых мерапрыемстваў, акрамя стадыёна «Лакаматыў».
«Калі казаць аб невялікіх групах людзей, якія замест таго каб рэальна свае маладыя сілы накіраваць на
то гэта іх права»,— заявіў ён. Праўда, ён усё яшчэ цешыць сябе думкай, што такія пратэсты не з’яўляюцца праявай перакананняў людзей і што яны «скачуць пад чужую дудку». Зрэшты, не выключана, што апошняе ўдакладненне зроблена спецыяльна для пільных ідэолагаў.





