Прэм’ер-міністры Беларусі, Расіі і Казахстана дамовіліся правесці 12 ліпеня ў Маскве сустрэчу ў трохбаковым фармаце, а таксама ініцыяваць правядзенне ў расійскай сталіцы бізнес-форуму з удзелам дзелавых колаў трох краін.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар прэм’ер-міністра РФ Дзмітрый Пяскоў, перадае РІА Новости.

Паводле яго слоў, знаходзячыся ў рабочай паездцы ва Улан-Удэ, Уладзімір Пуцін правёў тэлефонныя перамовы са сваімі калегамі Міхаілам Мясніковічам і Карымам Масімавым. Падчас перамоў, паводле слоў Пяскова, была дадзеная «высокая ацэнка» цяперашняму этапу фарміравання адзінай эканамічнай прасторы паміж трыма краінамі Мытнага саюза.

Прэс-сакратар нагадаў, што 1 ліпеня знятыя ўсе мытныя пункты на мяжы трох краін. Такім чынам Расія, Казахстан і Беларусь выканалі ўзятыя на сябе абавязацельствы па фарміраванні агульнай мытнай прасторы.

Пуцін лічыць зняцце мытных пунктаў на мяжы Расіі, Беларусі і Казахстана «самай вялікай» падзеяй на тэрыторыі былога СССР у перыяд пасля яго крушэння, падкрэсліў яго прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?