На люты 2012 года запланаваны другі канцэрт нямецкага гурту ў Беларусь.

Як паведамляе Afisha.tut.by, 4 лютага 2012 года ў Мінску запланаваны другі канцэрт нямецкага гурту Rammstein. Ён мае адбыцца ў «Мінск-Арэна». Беларускім гледачам абяцаюць абсалютнае новае шоу «Зроблена ў Германіі 1995-2011».

На афіцыйным сайце гурту ў тур-лісце Беларусь пакуль не значыцца. Згодна з графікам на пачатак 2012 года першы канцэрт Rammstein павінен адбыцца 6 лютага ў літоўскім Каўнасе.

Першы канцэрт знакамітых немцаў у Беларусі адбыўся 7 сакавіка 2010 года ў «Мінск-Арэне». Прыезд Rammstein у Беларусь суправаджаўся скандалам. Старшыня Грамадскай рады па маральнасці Мікалай Чаргінец запатрабаваў ад арганізатараў канцэрту правесці папярэдні прагляд канцэртнай праграмы.

 На афіцыйным сайце гурту ў тур-лісце Беларусь пакуль не значыцца.

На афіцыйным сайце гурту ў тур-лісце Беларусь пакуль не значыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?