Гурт планаваў выступіць у Plaza Club 2 ліпеня.

За дзень да правядзеньня сольнага канцэрта N.R.M. яго арганізатар, Гомельская абласная філармонія, паведаміў, што мерапрыемства не адбудзецца. Афіцыйных тлумачэнняў кіраўніцтва ўстановы пакуль не дае. Але вядома, што такое рашэнне было прынята пасля тэлефанавання з упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама.

Прэзентацыя новай праграмы гурту N.R.M. «ДПБЧ» прайшла ўжо ў шэрагу гарадоў Польшчы і Беларусі. Кажуць, што дырэктар Гомельскай абласной філармоніі Віктар Гутыра ведаў пра сітуацыю з «чорнымі» спісамі, але ўсё адно наважыўся на «эксперымент», як ён назваў арганізацыю канцэрта N.R.M. Квіткі прадаваліся спраўна, але за дзень да выступлення, музыкам паведамілі, што канцэрта не будзе.

Як атрымалася дазнацца, рашэнне аб адмене было прынята ў філармоніі пасля тэлефанавання з упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама. Чыноўнік, імя якога не называецца, заявіў арганізатарам прыкладна наступнае:

«Вы што робіце? N.R.M. забаронены гурт! Іх канцэрт праводзіць нельга».

Ад сёння можна вярнуць грошы за набытыя квіткі.

Гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў вельмі эмацыйна адрэагаваў на забарону канцэрта: «Гэта поўны маразм!

Вельмі гнюсная сітуацыя. Мы хочам усяго толькі граць, а нам гэтага не даюць рабіць людзі, якія зусім не разбіраюцца ў музыцы.

Прыкра за гэтым назіраць».

У ліпені ў N.R.M. запланаваныя яшчэ выступленні ў Гародні, Бабры, Мінску, Лагойску і Магілёве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?