Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўлення №187 горада Слоніма адмовіліся сёння выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку.
Намеснік страшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вянскоўскі выступае перад рабочымі і просіць іх вярнуцца на працоўныя месцы
З раніцы рабочыя прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Да будынка пракуратуры прыехаў намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вянскоўскі і размаўляў з імі.
Рабочыя скардзіліся на тое, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Казалі, што гэта ўжо не першы выпадак затрымкі выплаты заработнай платы.
Анатоль Вянскоўскі абяцаў рабочым, што сёння пасля абеду ім выплацяць заробак і прасіў рабочых ехаць на працоўныя месцы. Са слоў дырэктара будаўнічага ўпраўлення Віктара Брайтчука, рабочыя пасля размовы з намеснікам старшыні райвыканкама паехалі на месца працы.





