Сёння Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.

Дашкевіч працуе прадпрымальнікам. Ён стваральнік Інфармацыйны партал горада Рагачоў. Менавіта за гэты сайт яго і судзілі, бо на ім быў змешчаны заклік 26 чэрвеня выйсці з маўклівым пратэстам на Плошчу Рагачова.

Дзяніс не адмаўляў, што гэта сайт ягоны, кажа Павел Севярынец. Суд адбыўся за зачыненымі дзвярыма. Вырак — 5 сутак арышту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?