Ужо другі тыдзень ён знаходзіцца ў турэмным шпіталі.

Як паведаміла жонка палітвязня Вольга, у мужа праблемы з міжпазванковай грыжай. У апошніх лістах Зміцер напісаў, што ў шпіталі болі крыху паменшылі, але ў цэлым сітуацыя не змянілася. Яму даводзіцца часта ляжаць пад кропельніцамі, піць шмат таблетак. Ад гэтага ўзкнілі праблемы з пячонкай. У дадатак грыжа пачала заціскаць нервы з левага боку (да гэтага толькі з правага). Пры апошняй сустрэчы з мужам у яго амаль не рухалася нага. Пры цяперашніх праблемах ёсць верагоднасць параліча абедзвюх ног. Таму Зміцер сур’ёзна задумаўся пра аперацыю, абысціся без якой меркаваў раней. Вольга таксама паведаміла, што будзе дамагацца парвядзення незалежнай медыцынскай экспертызы для мужа.

Жанчына адзанчыла, што пасля ліста дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага і Аляксандра Мілінкевіча адміністрацыі калоніі вязням выдалі новае аддзенне і вывелі на прагулку. Нават фатаграфавалі для нейкага выдання.

Зміцер Бандарэнка, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежея 2010 года. Напісаць ліст яму можна па адрасе:

213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна папраўчая калонія № 15.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?