Кітайскія чыноўнікі намалявалі ў фаташопе, як яны інспектуюць дарогу. Цяпер яны сталі пасмешышчам для ўсяго інтэрнэту.
Гэта адбылося пасля таго, як на афіцыйным сайце раёна Хуэйлі
Адным з першых трывогу з нагоды «ліпавых» фота забіў жыхар правінцыі, зарэгістраваны на партале chinaSMACK пад нікам Fauna. Ён напісаў, што 30 чэрвеня хацеў пачытаць навіны павета Хуэйлі, для чаго зайшоў на афіцыйны сайт.
«Я ўбачыў галоўнае паведамленне аб тым, што ў Хуэйлі адрамантаваная дарога і цяпер яна адпавядае новым стандартам. Узрадаваўся. Аднак пасля таго, як націснуў на навіну і ўбачыў здымак, — абпляваўся! Нават я, дылетант у Photoshop, зразумеў, што здымак, на якім на дарозе стаяць чыноўнікі — падробка», — абурыўся кітаец.
Неўзабаве фота «ліпавай інспекцыі» знікла з сайта, але дадзеная выява ўжо распаўсюдзілася ў Сетцы, і карыстальнікі сталі ствараць свае версіі кітайскай нагляднай агітацыі, прычым значна больш рэалістычныя.
«Дзяржаўныя служачыя былі размешчаны на фота па памылцы. Мясцовыя ўлады ўсьведамляюць усю маштабнасць такой хібы. Мы прыносім свае выбачэнні», — паведаміў





