«Беларусь, якая ўнесла велізарны ўклад у вызваленне Еўропы ад нацысцкага рабства, сёння стала аб’ектам знешняга палітычнага і эканамічнага націску», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці. Фрагменты выступлення былі паказаны на беларускіх тэлеканалах.
«Калі ў мяне пытаюць ці гавораць пра гэта, я заўсёды ўспамінаю вашы тыя ліхія
«І я заўсёды ім кажу, — прадоўжыў ён, — перш чым нас павучаць нейкай дэмакратыі, вы, калі ласка, заплаціце нам за тыя ахвяры, якія панёс беларускі народ у імя вызвалення планеты ад карычневай чумы».
«Але сітуацыя не трагічная сёння. Нас не бамбяць, як іншыя краіны,
але нас бамбяць іншымі метадамі: санкцыямі і пагрозамі. Асаблівай дапамогі з боку чакаць нам не прыходзіцца. Надзея толькі на саміх сябе»,— сказаў беларускі кіраўнік.
«Як і ў ваенны перыяд, ад нас патрабуецца характар, воля і рашучасць, — заявіў ён. — За сваю незалежнасць нам яшчэ прыйдзецца пазмагацца. Танна, як я ўжо сказаў, яна нікому не даставалася. Паглядзіце, што адбывалася на прасторы разваленага Савецкага Саюза. Новыя дзяржавы нараджаліся з крыві, слёз і грамадзянскіх войнаў. Дзякуй богу, што мы змаглі пабудаваць
«Але і сёння нас атакуюць і выпрабоўваюць на трываласць. Для адных мы ненавісныя тым, што не маршыруем у агульным страі і не скачам пад брусельскую дудку. Для іншых мы нязручны прыклад, які вочы коле. У нас не разрабаваная краіна, няма прорвы паміж абуральнай раскошай адных і абуральнай беднатой другіх», — лічыць Лукашэнка.
Паводле яго слоў,





