Як паведамляе аддзел па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 2 ліпеня з 21.45 да 22.45 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту на ўчастку праспекта Незалежнасці ад праспекта Машэрава да вуліцы Янкі Купалы.

3 ліпеня з 7.00 да заканчэння святочных мерапрыемстваў закрываецца рух па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Арлоўская.

З 7.00 да 8.30 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту на наступных участках:

— па праспекце Незалежнасці ад аўтадарогі «Калодзішчы — Заслаўе» да вуліцы Сурганава;

— па вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасці да плошчы Бангалор;

— па вуліцах Куйбышава і Багдановіча ад вуліцы Сурганава да праспекта Машэрава.

З 7.30 да 12.00 закрываецца рух па праспекце Машэрава ад вуліцы Чырвоная да вуліцы Ціміразева.

З 12.00 да 14.30 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту:

— па вуліцы Ціміразева ад праспекта Машэрава да вуліцы Арлоўская;

— па вуліцы Арлоўская ад вуліцы Альшэўскага да плошчы Бангалор;

— па вуліцы Сурганава ад плошчы Бангалор да праспекта Незалежнасці;

— па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Сурганава да аўтадарогі «Калодзішчы — Заслаўе».

З 21.00 да 2.00 гадзін 4 ліпеня закрываецца рух на праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да вуліцы Заслаўская і на праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Арлоўская.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?