Такі трагічны вынік сутыкнення легкавіка і МАЗа, гружанага металаломам.

 Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

 Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У дарожна-транспартным здарэнні, якое 7 ліпеня апоўдні адбылося на аб'язной дарозе Гомеля, загінулі пяць маладых хлопцаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

У цяперашні час высвятляюцца абставіны трагедыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль МАЗ, гружаны металаломам, у лабавую сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Рэно», у якім знаходзілася пяць чалавек — маладыя людзі, як мяркуецца, ва ўзросце да 30 гадоў. Усе яны загінулі.

На дадзены момант высвятляюцца асобы ахвяр ДТЗ. Вядома толькі, што легкавы аўтамабіль быў зарэгістраваны ў Гомелі.

Як паведамляе партал Onliner.by са спасылкай на супрацоўнікаў МНС, сярод загінуўшых была адна дзяўчына. Па словах відавочцаў, МАЗ абганяў падводу, выехаў на сустрэчку і там пратараніў «Рэно».

Як стала вядома, усе пяцёра ахвяраў -- студэнты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога. Кіроўцу было 20 гадоў, ён з Лельчыц. Акрамя яго ў машыне было яшчэ тры хлопца і адна дзяўчына, якая знаходзілася на заднім сядзенні (усім па 19 гадоў): З. з Іванава Брэсцкай вобласці, С. в Новыя Галоўчыцы Петрыкаўскага раёна, Л. з Бабруйску, М. з в. Белеў Жыткавіцкага раёна. Студэнты вярталіся ў Гомель з практыкі, якую праходзілі на прадпрыемстве ў Гомельскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0