Гэты факт абурыў лукашэнкаўскае агенцтва БелТА.

Лукашэнка выкарыстоўвае «Славянскі базар», каб засвяціцца з зоркамі расійскай поп-сцэны.

Лукашэнка выкарыстоўвае «Славянскі базар», каб засвяціцца з зоркамі расійскай поп-сцэны.

Афіцыёзнае агенцтва звяртае ўвагу на тое, што сёлета прыйшло віншаванне толькі ад прэзідэнта Украіны Януковіча. Раней удзельнікаў фестывалю віншаваў і прэзідэнт Расіі. Аднак ад некаторага моманту адносіны Расіі з Аляксандрам Лукашэнкам сапсаваліся да такой ступені, што Крэмль пачаў яго ігнараваць.

«Славянскі базар» быў створаны на пачатку 1990-х. Ён стаў магчымы, бо Віцебск меў інфраструктуру і ноў-хаў правядзення міжнародных фестываляў. Рэч у тым, што ў савецкі час менавіта тут праводзіліся фестывалі польскай песні — эквівалент Фестывалю савецкай песні ў Зялёнай Гуры.

Ідэалагічна, задачай «Славянскага базару» стала развіццё сувязяў у былым СССР. З цягам часу фестываль стаў таксама адыгрываць значную ролю для лукашэнкаўскай прапаганды. Нароўні з «Дажынкамі» і святкаваннямі Дня Перамогі і 3 Ліпеня, ён выкарыстоўваецца для дэманстрацыі поспехаў рэжыму і яго пераемнасці з савецкай традыцыяй.

За вялікія грошы на «Славянскі базар» прывозяць пераважна зорак расійскай поп-сцэны. Бюджэт фестывалю значна перавышае выдаткі на іншыя культурныя імпрэзы ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?