Пра гэта пішуць амерыканскія аналітыкі Дэвід Крэймер і Уэс Мітчэл.

«Жорсткая дыктатура на парозе Еўрасаюза непрымальная і супярэчыць шматгадовай канцэпцыі бачання Еўропы як «адзінай, свабоднай і мірнай» прасторы. Калі Лукашэнка паспрабуе працягнуць сваю ўладу за кошт продажу каштоўных эканамічных актываў краіны Маскве, ён аслабіць беларускую незалежнасць і стабільнасць. Вось чаму, узмацняючы ціск на рэжым, Захад таксама павінен падрыхтаваць пакет эканамічнай і палітычнай дапамогі на выпадак, калі Лукашэнка збяжыць ці будзе так ці інакш адхілены ад улады. Атачэнне Лукашэнкі павінна гэта ведаць: «светлая будучыня» магчыма толькі пасля таго, як Лукашэнка сыдзе, але атачэнне таксама павінна разумець, што замена аднаго дыктатара другім не вырашыць праблемы. Гэта не тое, што беларусы прымуць, што беларусы заслугоўваюць.

Безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсіўных мер, падтрымка незалежных сродкаў масавай інфармацыі і грамадзянскай супольнасці, павага да вяршэнства закона, свабодныя і канкурэнтныя выбары вельмі важныя для таго, каб Беларусь заняла вартае месца ў якасці еўрапейскай дзяржавы. Беларусь без Лукашэнкі -- а становіцца ўсё больш відавочна, што дні яго палічаны -- будзе азначаць, што адным дыктатарам у свеце стане менш. Гэта тое, чаму ўсе мы зможам апладзіраваць», -- пішуць яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?