У Цвярской вобласці на фестывалі «Нашэсце» знаходзіцца больш за сто дваццаць тысяч чалавек. «Беларуская тэма» гучыць пастаянна.

Самай яркай падзеяй вечара 8 ліпеня стала выступленне беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкой».

Лейтматывам выступу «Ляпісаў» былі бел-чырвона-белыя сцягі — дзясяткі луналі над полем фестывалю, вакаліст гурту Павел Булатнікаў размахваў велізарным сцягам падчас двух галоўных сацыяльных песень у актуальнай творчасці групы — беларускамоўных «Грай» і «Belarus freedom». Вакаліст калектыву Сяргей Міхалок разам з залай спяваў «ШОС» і «Жыве Беларусь!».
«Беларуская» частка публікі, якая прыехала за групай, заўзята падтрымлівала палітычную тэму, але ў цэлым поле фестывалю рэагавала досыць млява, патрабуючы музыкі.

Тым не менш, тэма беларускіх падзей гучыць на «Нашэсці» ўвесь час —

«Бі-2» прысвяцілі песню «Апошні герой» «шматпакутнаму беларускаму народу», вядучыя фестывалю заклікаюць гледачоў апладзіраваць гасцям з Беларусі, заўважаючы, што «там пляскаць у ладкі нельга, а ў нас можна».

9–10 ліпеня ўсе тры музычныя сцэны працуюць з раніцы да позняй ночы. Сённяшнюю праграму Галоўнай сцэны закрыюць паўтарагадзінным сэтам ДДТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?