9 ліпеня вялікі правал утварыўся на вуліцы Леніна ў Віцебску пасля ўрагану, які выліўся перад пачаткам канцэрта Валерыя Лявонцьева на «Славянскім базары».
Дождж пачаўся а 17:30. Неўзабаве парывамі ветру пачало заносіць ваду на крайнія сектары. А калі вецер дасягнуў ураганнай сілы, увесь Летні амфітэатр ператварыўся ў вялізны душ Шарко.
Ваду заносіла ў прастору паміж дахам сцэны і дахам залы, закручвалі ў віхуру і залівала ўсё, што магчыма. Пазней у амфітэатр пракраўся нават град, які хвастаў тых, што сядзяць на першых шэрагах.
Праз дождж канцэрт Валерыя Лявонцьева пачаўся з 35-хвілінным спазненнем. Бо ваду прыйшлося прыбіраць нават са сцэны.
Патокі дажджавой вады выклікалі правал зямлі на праезнай частцы і тратуары вуліцы Леніна, побач са знакамітым "сінім домам" і пірамідай «Марка». Тут, якраз насупраць месца, дзе пачалі пракладаць новы падземны пераход, побач з каналізацыйным люкам утварылася яма дыяметрам і глыбінёй каля паўтара метра.





