У Шатландыі міжнародная група навукоўцаў цалкам расшыфравала ДНК бульбы.
Як лічаць даследчыкі, адкрытыя гены, якія адказваюць за ўраджайнасць і пажыўнасць бульбы, дапамогуць павысіць ўраджай гэтага другога хлеба для мільёнаў людзей.
Зараз навукоўцы змогуць лягчэй выводзіць новыя гатункі бульбы. Для расшыфроўкі генаў бульбы спатрэбілася больш за дзесяць гадоў.





