Вядомы тэлевядоўца і пісьменнік Эдвард Радзінскі трапіў у аўтакатастрофу. Яго Volvo лоб у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. У аварыі загінулаСам Радзінскі ў ДТЗ не пацярпеў. Па факце аварыі распачатая крымінальная справа.24-гадовая Марыя Палякова, якая знаходзілася ў салоне Nissan.
Драматург і кіроўца Nissan у ДТЗ не пацярпелі. Сам Радзінскі сказаў, што ён дома, але адчувае сябе вельмі кепска. «Мне цяжка дыхаць і цяжка размаўляць, — сказаў ён. — Усё адбылося на вельмі небяспечным павароце, джып занесла на слізкай дарозе», — дадаў Радзінскі РІА «Навіны», не ўдакладніўшы, чый менавіта джып занесла.
Пакуль следства афіцыйна не каментуе, па чыёй віне здарылася аварыя, аднак крыніца ў праваахоўных органах расказала, што сутыкненне адбылося пасярэдзіне дарогі, «гэта значыць, што фактычна абодва аўтамабілі часткова выехалі на сустрэчную».