15 ліпеня 2011 года завяршаецца прыём заявак на ўдзел у Першым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

На дадзены момант арганізатары ўжо атрымалі больш за 60 заявак ад даследчыкаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, Францыі, Чэхіі, ЗША, Японіі і іншых краін. Мяркуецца, што ў працы Кангрэсу прыме ўдзел больш за сто спецыялістаў. Кангрэс пройдзе 23-25 верасня ў Каўнасе (Літва).

Кангрэс прадугледжвае працу тэматычных секцый, а таксама актыўнасці ў форме публічных дыскусій. Акрамя гэтага запланавана культурная праграма, кірмаш беларускай друкаванай прадукцыі, тэматычныя выставы.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя беларускія навукоўцы, даследчыкі і эксперты незалежна ад дысцыпліны і месца асноўнай працы.

Для ўдзелу ў Кангрэсе да 15 ліпеня 2011 г. на адрас [email protected] неабходна даслаць: CV і тэзісы выступу (да 400 словаў на беларускай, рускай ці ангельскай мове). Таксама ў лісце неабходна паведаміць ці патрабуецца візавая падтрымка.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і праграму Кангрэсу глядзіце на веб-старонцы www.icbs.lt. Праграма папярэдняя і будзе ўдакладняцца ў залежнасці ад канчатковага складу ўдзельнікаў.

Інфармацыя пра Кангрэс таксама аператыўна абнаўляцца на сайце Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера"www.palityka.org.

З павагай,

Ад імя арганізатараў з літоўскага боку:

Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут Вялікага княства Літоўскага

Ад імя арганізатараў з беларускага боку:

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»

Арганізатары і партнёры Кангрэсу: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), Сайт экспертнай супольнасці «Наше мнение» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій (Беларусь), Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя «Цэнтр усходняй палітыкі» (Літва), Еўрапейскі цэнтр па праблемах меншасцяў (Германія), Часопіс «Arche» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0