Сёння ў рэдакцыю «Нашай Нівы» завіталі прадстаўнікі ГУУС Мінгарвыканкама. З сабою яны мелі ліст з Міністэрства інфармацыі, у якім значылася, што супраць юрыдычнай асобы, на якую ўскладзеная функцыя выдаўца газеты, распачатая адміністратыўная справа па арт.22.9 ч.3 КаАП РБ.

Гэта «парушэнне сродкам масавой інфармацыі заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі паўторна на працягу аднога года пасля вынясеня ў дачыненні яго пісьмовага папярэджання». Штрафныя санкцыі, прадугледжаныя артыкулам КаАП — ад ста да пяцісот базавых велічынь (гэта значыць, ад 3 500 000 да 17 500 000 рублёў). Нагадаем, апошняе папярэджанне, якое дало магчымасць распачаць супраць «НН» гэту справу, было вынесенае 6 ліпеня за тое, што ў выходных дадзеных газеты не быў пазначаны... падпісны індэкс. Прычым індэкса не было ўсяго ў адным з нумароў газеты ў першым паўгоддзі.

Адначасова

заўтра аднаўляецца справа аб ліквідацыі выдання. Пасяджэнне пачнецца а 14.30 у будынку Вышэйшага гаспадарчага суда (вул.Валадарскага, 8). Працэс будзе адкрыты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?