Далучэньне Баўгарыі да Эўразьвязу можа стацца пагрозай для традыцыі самагонаварэньня. Бо алькаголь, што масава вырабляецца ў вясковых перагонных заводах, будзе абкладацца акцызам.

З новага году за літар 40‑працэнтнай ракіі трэба будзе заплаціць акцыз у памеры крыху болей за 1,5 даляра. Калі сям’я перавысіць ліміт у 30 літраў на год — стаўка павялічыцца ўдвая. Многія толькі пацепваюць плячыма, бо не ўяўляюць, якім чынам гэтыя правілы можна выканаць.

Вытворчасьць хатняга алькаголю зь вінаграду, сьліваў, яблыкаў, грушаў, абрыкосаў альбо фігаў вельмі распаўсюджаная ў Баўгарыі і да гэтага часу была легальная. Паводле ацэнак, каля паловы вінаграду, што зьбіраецца там, ідзе на хатнюю перапрацоўку на віно і ракію. Некаторыя «на ўласныя патрэбы» штогод вырабляе больш за 200 літраў моцных напояў.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?