Сёньня ў вугорскім Сэкеншфэхеры пачаўся фінальны турнір Кантынэнтальнага Кубку па хакеі. У гэтым турніры ўдзельнічае менскае «Юнацтва», якое прабілася туды з паўфінальнага раўнду, што праходзіў у Менску.

У першым матчы турніру сёньня беларусы зрабілі невялікую сэнсацыю, аказаўшыся мацней прадстаўніка элітнага фінскага дывізіёну «Ільвеса» – 3:2. Шайбы ў пераможцаў закідвалі Томаш Хлуба, Міхаіл Бутурлін і Андрэй Кавалёў.

Сёньняшняя перамога «Юнацтва» значна павышае шанцы беларусаў на перамогу ў турніры. Апроч беларусаў і «Ільвеса» у Вугоршчыне гуляюць мясцовы «Альба Волан» і тальяцінская «Лада».

Заўтра «Юнацтва» сустрэнецца з гаспадарамі турніру (пачатак а 20:00), а ў нядзелю – з расейцамі (а 16:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?