Сваю кнігу «Александр Лукашенко. Политический портрет» прадставіць у Гродне вядомы палітолаг і публіцыст Валер Карбалевіч. На сустрэчу з ім у дыскусійным клубе «Гарадзенскі калегіум» запрашаем у чацвер, 21 ліпеня, у Гродне, па адрасе: Будзёнага 48а (заля ва ўнутраным дворыку). Пачатак, а 18.45
Аляксандр Лукашэнка трымае ўладу ў Беларусі ўжо 17 год. У самым цэнтры Еўропы, на мяжы тысячагоддзяў. Гэта унікальны досвед, і падобны феномен патрабуе тлумачэння. Як гэта ў яго атрымалася? Чаму беларуская сацыяльная мадэль трымаецца столькі гадоў? Адказы на ўсе гэтыя пытанні маюць не толькі спазнаваўчае, але і практычнае, палітычнае значэнне. Часта мы звяртаем увагу толькі на знешнія праявы дзейнасці Лукашэнкі і таму не разумеем, чаму ўсё гэта расцягнулася на 17 год.
На 720 старонках кнігі Валер Карбалевіч аналізуе феномен
І паколькі Аляксандр Лукашэнка не збіраецца сыходзіць, гэта кніга не толькі пра мінулае, але і пра нашую будучыню.
Усе ахвотныя змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.
***
Пачатак: 18.45. чацвер, 21 ліпеня, Гродна, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).
Уваход вольны





