ДТЗ адбылося ў першай палове дня на 355-м км аўтадарогі "Украіна". Кіроўца аўтамашыны УАЗ выязджаў з аўтазапраўкі і не пераканаўся ў бяспецы манеўру.
У выніку адбылося сутыкненне з грузавой аўтамашынай ДАФ пад кіраваннем жыхара Беларусі. Пры гэтым ад удару УАЗ перакуліўся і загарэўся. Таксама загарэлася кабіна фуры.
Кіроўцу беларускай машыны ўдалося выратавацца, але ўсе шэсць чалавек, якія сядзелі ў УАЗе, згарэлі.