Трагедыяй закончылася ў Паставах сумеснае распіццё піва паміж дзвюма дзяўчынкамі 1998 і 2000 гадоў нараджэння.
Здарэнне адбылося 15 ліпеня. Было дрэннае надвор’е, дзяўчынкі сядзелі дома і, паводле словаў адной з іх, яны папрасілі незнаёмага мужчыну
купіць ім 2 бутэлькі піва «Крыніца моцнае» па 1,5 л.
Падчас распіцця піва паміж імі ўзнікла сварка, і малодшая ўдарыла нажом старэйшую. Пасля гэтага яна нанесла пацярпелай яшчэ некалькі ўдараў, у выніку якіх тая ўдарылася галавой аб шафу і згубіла прытомнасць.
Усвядоміўшы тое, што яна нарабіла, дзяўчо стала клікаць на дапамогу. Але прадухіліць трагедыю не ўдалося, пацярпелая памерла ў рэанімацыі.
Як вядома, гадаваліся школьніцы ў нешчаслівых сем’ях.





