Стоп-бензін-2: какафонія пратэсту разлілася па прылеглых вуліцах. Праспект стаяў пусты: улады дэманстратыўна адмаўляюць грамадзянам у праве на пратэст.
Праспект Незалежнасці, 19:15.
Вуліца Першамайская, 19:18.
Праспект, 19:29.
Рэдакцыйная машына "НН" :)))
Затор на Машэрава у бок вуліцы Чырвонай.
Падчас мінулай акцыі цэнтр Мінска быў запоўнены пратэстуючымі аўтамабілістамі, якім апладзіравалі пешаходы. Гэтае відовішча раз'юшыла самога Аляксандра Лукашэнку. Хоць ён і загадаў знізіць цэны пасля таго, але прыгразіў міністру ўнутраных спраў адстаўкай у выніку паўтору пратэсту. У выніку міліцыя перастаралася. Яна цалкам заблакавала праспект для праезду прыватнага транспарту. Цэнтр сталіцы ад гэтага глядзеўся фантасмагарычна.
Дзясяткі аўтамабілістаў пратэставалі ў наваколлях пратэсту. Сотні аўто салідарна сігналілі, у многіх машынах на ўсю гучнасць ігралі «НРМ», Цой і «Ляпісы». Пешаходы спарадычна стыхійна апладзіравалі, нягледзячы на тое, што цэнтр горада наваднілі агенты спецслужб.
Аказваецца, што лукашэнкаўцаў найцяжэй здушыць пратэст, калі дэманстранты з'язджаюцца на аўтамабілях.
20:14
На плошчы Перамогі спецназаўцы затрымалі кіроўцу прадстаўнічага белага аўто. Выцягнулі з машыны і павялі штрафаваць у аўто ДАІ.
20:00
Рух на Машэрава адноўлены, але ўдзельнікаў акцыі ўжо няма. ПАЗік з ціхарамі з'ехаў. Засталрося вельмі шмат міліцэйскіх аўтамабіляў.
19:54
На праспекце Машэрава асабісты транспарт фактычна знік. Праспект Машэрава перакрыты. Едзе толькі грамадскі транспарт.
Маса ціхароў, а таксама відэаператараў з партатыўнымі камерамі. На рагу праспекта і Машэрава стаіць ПАЗік з людзі ў цывільным.
На цэнтр насоўваецца навальніца.
19:50
На рагу праспекта і Казлова/Машэрава агульная напружанасць спала. Машыны раз’язджаюцца, але застаюцца гаварочыя кашулі.
19:46
Жоўтае «Рэно» адпусцілі, але ДАІшнік перадаў напарніку па рацыі: «Да цябе едзе жоўтае «Рэно».
Нехта на праспекце, каля плошчы Перамогі, уключыў Цоя «Перамен».
Праехаў мікрааўтобус з
ДАІшнік прыбраў конусы з дарогі на праспекце Незалежнасці.
Па коле вакол помніка на Плошчы Перамогі праехала машына з уключанай аварыйкай, сімволікай акцыі
19:43
На праспекце Незалежнасці агульная напружанасць спала. Людзі ў цывільным сыходзяць,
19:41
Тыя, хто едзе ў бок Трактарнага, пачынаюць разганяцца і зноў адчайна сігналяць. ДАІ пачынае разганяцца за імі. Вельмі шмат ціхароў на гэтым прамежку (каля кінатэатра «Мір»).
Каля цырка ў бок Плошчы Перамогі затрымалі жоўтае «Рэно» (хлопец малады ў чорных акулярах) з белай стужачкай — сімвал акцыі. ДАІшнік правярае дакументы, адкрывае багажнік.
19:36
Самыя актывісты сігналяць ля Сядзібы БНФ. утварыўся вялікі затор на перакрыжаванні Машэрава з праспектам.
ДАІшнік не пускае машыны ў бок Кастрычніцкай. Шмат раззявак, якія ўсё фатаграфуюць.
Частка людзей (пешаходы) каля будынка на Машэрава, 1 пачалі пляскаць у ладкі. З’явіліся супрацоўнікі ў цывільным. Людзі пабеглі ў
Пад’ехаў аўтобус да
19:31
Рэдакцыйны аўтамабіль НН набраўся нахабнасці і праскочыў праспектам да Акадэміі навук. Праспект чысты, праз кожныя 20 метраў стаяць ціхары з відэакамерамі.
19:26
Акцыя крыху змяніла фармат, зараз паток машын цягнецца па Машэрава на Казлова і далей. Машыны ад скрыжавання праспекта да Залатой Горцы; усе сігналяць, людзі фоткаюць падзеі на мабільнікі. Усе рухаюцца вельмі павольна.
Вялікі паток і ў адваротны бок. Але тут пераважна затор па Машэрава.
19:23
На перасячэнні Казлова і Праспекта сабралася шмат машын. Усе сігналяць.
19:20
На Перамогі стаіць ціхар з камерай і здымае ўсе запар машыны, асабліва не фільтруючы, у тым ліку тыя, што ад’язджаюць ад Плошчы.
19:11
З боку плошчы Незалежнасці ў бок цэнтра на Праспект нікога не пускаюць. Праспект абсалютна пусты — і найшалёнейшыя заторы на прылеглых вуліцах.
Прапускаюць толькі грамадскі транспарт і маршруткі.
Прадстаўнікі нашых сілавых структур сёння, відаць, сканцэнтраваныя на фіксацыю — вельмі шмат партатыўных відэакамер.
19:10
У бок цэнтра ад Плошчы Перамогі прайшоў ПАЗік з ціхарамі. У раёне Плошчы Перамогі іх таксама шмат.
19:04
З Кісялёва машыны выпускаюць, але не выпускаюць з боку Акадэміі міліцыі ў бок цэнтра. Прапускаюць толькі аўтобусы і маршруткі. Вялікі затор да Якуба Коласа
Каля Купалаўскага тэатра два аўтобусы без нумароў і мікрааўтобус.
Праспект перакрыты таксама ад Галоўпаштамта ў бок Плошчы Перамогі. Тыя машыны, што выязджаюць на праспект у бок Якуба Коласа, трапляюць на яго з бакавых вуліц.
18:57
З вуліцы Першамайская забаронена збочваць на Захарава (у бок праспекта), то самае з Першамайскай на вуліцы Купалы ў бок праспекта.
18:51
Вы будзеце смяяцца, але рух у цэнтр зноў перакрыты.
Рух ад Плошчы Перамогі, ад самога кальца ля помніка, у цэнтр перакрыты, у адваротны бок тры паласы свабодныя.
Праз кожныя 30 метраў уздоўж праспекта стаяць маладыя людзі спартовай (і не толькі) камплекцыі ў цывільным. У многіх у руках партатыўныя камеры.
18:38
Рух у цэнтр адноўлены, бо выстаўлялі ў цэнтр аранжавыя конусы на асфальт.
Рух пакуль запаволены.
18:37
У выніку гэтага перакрыцця ўтварыўся вялікі затор аж да станцыі метро «Плошча Якуба Коласа».
18:31
ДАІ перакрыла праспект на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова/Машэрава.
Машыны, якія кіраваліся ў бок цэнтра, адпраўляюцца на вуліцу Казлова, або
***
Чарговае падаражанне бензіну ў ноч з 20 на 21 ліпеня выклікала незадаволенасць аўтамабілістаў.Паводле вынікаў абмеркавання ў інтэрнэце,
аўтамабілісты хочуць паўтарыць сцэнар 7 чэрвеня. Яны збіраюцца, аДырэктар19-й выехаць на цэнтральныя праспекты беларускіх гарадоў і паралізаваць рух.
Нагадаем, што падчас пратэсту супраць росту цэнаў 7 чэрвеня сотні аўтааматараў заблакавалі праспект Незалежнасці ў Мінску. Тая акцыя была паспяховай — на наступны дзень Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны аддаць загад паменшыць цэны.





