Акцыя прайшла без апладысментаў. Затрыманняў не было.

Задоўга да 19 гадзін традыцыйнае месца правядзення акцый — сквер каля магазіна «Лявоніха» насупраць плошчы Леніна — быў ачэплены ўзмоцненымі нарадамі міліцыі. Міліцыянеры не дазвалялі праходзіць туды грамадзянам, не растлумачваючы прычын.

Удзельнікі акцыі вымушаныя былі збірацца непадалёк — каля аўтобуснага прыпынку «Беларуска-расійскі ўніверсітэт». Людзі стаялі, перамаўляючыся між сабой. Некаторыя вадзіцелі, што праязджалі міма, падавалі сігналы, уключалі песню Віктара Цоя «Перамен».

Бліжэй да заканчэння акцыі тры маладыя дзяўчыны пачалі гуляць у ладкі. Гэта выклікала рэакцыю маёра Цецерукова, які ў мегафон заявіў, што любое прыцягненне ўвагі да сябе будзе расцэнена як удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Каля 19.40 прысутныя пачалі разыходзіцца. Затрыманняў не было. Тым не менш аўтобус, што выкарыстоўваецца міліцыяй для перавозкі затрыманых, на працягу ўсёй акцыі знаходзіўся побач.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?