23 ліпеня, у суботу, упаб-клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудзецца адкрыццё выставы «Nebulae» Паўліны Вітушчанкі з Літвы. Пачатак, а16-й .
Nebulae — астранамічны тэрмін, які азначае імглістасць, г.зн., міжзоркавае воблака, якое складаецца з гелію, пылу, плазмы і іншых матэрыялаў. Імглістасць часам бывае першапачатковай стадыяй узнікнення зоркі.
Так, як пры думцы пра метамарфозы ўзнікаюць асацыяцыі з рухам, асноўная тэма карцін — менавіта рух, яго праблематыка: суадносіны суб’екта і шляху, суб’екта і мэты, пытанні, якія ўзнікаюць на розных этапах шляху, на розных сітуацыях перамены, эмоцыі, якія правакуе сам рух, адказы на гэтыя пытанні або іх адсутнасць.
Традыцыйная тэхніка жывапісу тут функцыянуе як спосаб адлюстраваць абстрактныя ідэі, вобразы, а працы — як форма для асабістых сітуацый гледача.
Мы ўсе бачым тое, што гатовыя бачыць.
Экспазіцыя прадоўжыцца ў клубе да 13 жніўня.





