З Ленінскага РАУС Брэста вечарам 20 ліпеня адпушчаныя ўсе затрыманыя да і пасля маўклівай акцыі пратэсту, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

«У 20.45 без складання пратаколаў былі вызваленыя актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі „БХД“ Дзмітрый Шурхай, карэспандэнт „Радыё Рацыя“ Аліса Поль, актывіст АГП Марат Несцярэнка, актывіст БСДП (Грамада) Аляксей Коўтун і яшчэ два маладыя чалавекі, затрыманыя падчас акцыі», — сказаў Кісляк.

Паводле яго слоў, журналістку, а таксама актывістаў АГП і БСДП (Грамада) у РАУС папярэдзілі пра тое, што ў цэнтры горада па серадах праводзяцца несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы і ў выпадку, калі яны будуць браць у іх удзел, то панясуць адміністрацыйную адказнасць на падставе артыкула 23.34 КоАП. У некаторых узялі адпячаткі пальцаў і знялі для відэакартатэкі.

Праваабаронца зазначыў, што Поль і Несцярэнка былі затрыманыя ў 18.55 у Брэсце на падыходзе да кінатэатра «Беларусь», дзе была запланаваная маўклівая акцыя пратэсту. Недалёка ад перасячэння вуліц Савецкая і Дзяржынскага затрымалі Коўтуна. У 19.10 на вуліцы Брэсцкіх дывізій на вачах у члена РГА «Перспектыва» Уладзіміра Катрыча быў затрыманы Шурхай.

«Дзмітрыя Шурхая затрымалі без тлумачэння прычын і пратрымалі ў РАУС без прад’яўлення якіх-небудзь прэтэнзій», — зазначыў Кісляк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?