Паводле звестак праваабаронцаў, 20 ліпеня падчас чарговай акцыі маўклівага пратэсту ў розных гарадах Беларусі было затрымана прыкладна 30 чалавек.
Апрача Мінска затрыманні праводзіліся ў Брэсце, Гродне, Белаазёрску, Наваполацку, Ваўкавыску.
У Мінску затрыманы 20 чалавек.Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, іх даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёна. Хутка двух непаўналетніх адпусцілі, адну дзяўчыну павезлі на машыне хуткай дапамогі ў клініку, 17 чалавек адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суда. Сярод затрыманых — грамадзянка Расіі Анастасія Вярчанкова.
Справы павінны быць разгледжаны сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Праваабаронцам пакуль невядома, якія абвінавачанні выставяць затрыманым.
Паводле інфармацыі праваабарончага сайта www.spring96.org,
больш як 10 чалавек былі затрыманы ўчора прыкладна ў 21.00 каля сталічнага клуба «6А».Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным. Афіцыйнай прычынай затрымання была названа неабходнасць праверкі на алкаголь. Затрыманыя былі дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Ці складзены на іх пратаколы, праваабаронцам пакуль невядома.
Учарашняя акцыя маўклівага пратэсту, як і ўсе папярэднія, была арганізавана з ініцыятывы





