Сярод параненых — дзіця. Пасажырка легкавіка ў рэанімацыі.

 Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

 Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

21 ліпеня 2011 г. каля 2.50 на скрыжаванні вул. Халтурына і вул. М. Багдановіча адбылося сутыкненне легкавіка «Міцубісі Экліпс» і аўтобуса МАЗ, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле папярэдняй інфармацыі, легкавік, перасякаючы вуліцу Багдановіча не прапусціў дзяжурны аўтобус, які рухаўся па галоўнай дарозе з боку вул. Някрасава ў напрамку вул. Лук'яновіча. Ад сутыкнення аўтобус выехаў за межы праезнай часткі, дзе пратараніў бетонную агароджу і прыпаркаваны аўтамабіль «Опель Вектра».

У выніку ДТЗ пацярпелі 8 чалавек: кіроўца і пасажыры «Міцубісі Экліпс» (двое мужчын, дзве жанчыны і дзіця, а таксама кіроўца і двое мужчын-пасажыраў аўтобуса МАЗ. Адна з жанчын атрымала цяжкія раненні, яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Дзіця сур’ёзна не пацярпела. Па папярэдніх дадзеных, уладальнік «Міцубісі Экліпс» на момант здарэння быў нецвярозы. Зараз высвятляецца, хто кіраваў аўто у момант ДТЗ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?