Як паведамілі ў
Асаблівая ўвага з боку кантрольных органаў будзе скіравана на выяўленне аўтамабіляў, у бензабаках якіх зроблены канструкцыйныя змяненні. Падазроныя аўтамабілі пройдуць поўную праверку на адпаведнасць тэхнічным параметрам.
Раней было ўстаноўлена, што ў летні час да 70% грамадзян, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску «Церахава» і «Грэбнева», складаюць жыхары прыгранічнай зоны. Іх галоўная мэта — перавозка паліва. Паводле падлікаў Службы дзяржаўных даходаў Латвіі, доля нелегальнага рынку аўтамабільнага паліва складае ў краіне ўжо 15%.
Вынікі распачатай аперацыі стануць магчымай падставай для ўнясення зменаў у закон «Аб акцызным падатку», якім будзе дазволена перавозка паліва не часцей за адзін раз на тыдзень, а не раз на некалькі гадзін, як адбываецца зараз. Такая практыка абмежаванняў раней была ўведзена ў суседніх краінах.
Так, у Літве паліва дазваляецца правозіць не больш як пяць разоў на месяц, а за кожную наступную перавозку трэба плаціць падатак. У Беларусі вываз паліва часцей за адзін раз на пяць дзён магчымы таксама пры ўмове мытнага дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў.





