У такую суму ацэньваецца адкладзены попыт на валюту.
Паводле ацэнак экспертаў, такую суму гатовыя скупіць кампаніі і насельніцтва пасля ўвядзення уніфікаванага курса валюты.
Паводле звестак агенцтва
Нацбанк тлумачыць свае далейшыя дзеянні: «На дадзеным этапе ўяўляецца вельмі важным папярэдне рэалізаваць комплекс мераў, накіраваных у першую чаргу на стварэнне «падушкі бяспекі» — нарошчванне золатавалютных рэзерваў да ўзроўня, прынамсі, дастатковага для задавальнення адкладзенага попыту на замежную валюту».
Да павелічэння рэзерваў на неабходную суму Нацбанк не мае намер пераходзіць на рынкавы курс і даваць валюту ў абменнікі: мяркуецца, што ў гэтым выпадку непазбежная новая дэвальвацыя і рост сацыяльнай напружанасці.
Нагадаем, на 1 ліпеня 2011 года памер валютных рэзерваў складаў усяго $1,7 мільярда, і тыя перакрываліся абавязкамі па крэдытах.





