У суботу, 23 ліпеня 2011 г., цела спачылага кардынала Казіміра Свёнтка будзе прывезена ў мінскую архікатэдру (пл. Свабоды, 9).
А 13-й распачнецца жалобнае набажэнства, пасля якога адбудзецца развітанне душпастыраў і вернікаў з памерлым іерархам.
У панядзелак, 25 ліпеня, у пінскай катэдры (вул. Леніна, 18) адбудзецца пахаванне кардынала Казіміра Свёнтка. Цырымонія распачнецца ў 12.00.
Парэшткі кардынала Свёнтка будуць складзены ў мармуровым саркафагу ў пахавальнай крыпце пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе некалі таксама быў пахаваны першы біскуп Беларусі Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі. Пазней рэліквіі біскупа Лазінскага былі перанесены у спецыяльную капліцу пінскай катэдры.





