Сёньня судзяць некалькі дзясяткаў затрыманых 20 ліпеня ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту. Справы разглядаюцца ў судах Цэнтральнага і Ленінскага раёна Мінска, а таксама ў судзе Менскага раёна і Заслаўя.
Затрыманне Алены Ліхавід. Фота «Еўрарадыё»
Затрыманне Аляксандры Клімовіч, фота Уладзя Грыдзіна.
Вынікі судоў, паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна»:
Дар'я Белюс — 10 сутак
Вольга Бандарэнка —10 сутак (судзьдзя — Сьвістунова)
Алена Ліхавід — 10 сутак (судзьдзя — Вайцяховіч)
Павел Шапавалаў — 12 сутак (судзьдзя — Шайко)
Яўген Іванюк — 12 сутак (судзьдзя – Шайко)
Дар'я Белус (судзьдзя — Віктар Шабуня)
Сяргей Аніскевіч — 10 сутак (судзьдзя — Віктар Шабуня)
Дзьмітры Буянаў (судзьдзя — Вайцюховіч)
Комар Д. Л. (судзьдзя — Бычко)
Сяргей Хіневіч — 10 сутак (судзьдзя — Валеры Есьман)
Вольга Хіневіч (судзьдзя — Вайцюховіч)
Уладзімер Хіневіч — 10 сутак (судзьдзя — Валеры Есьман)
Аляксандра Клімовіч — 11 сутак (судзьдзя — Валеры Есьман)
Вольга Руская — 11 сутак (судзьдзя — Сьвістунова).
У судзе Менскага раёну і Заслаўя (які цяпер знаходзіцца па вул. Маякоўскага, 119) будуць разглядацца адміністратыўныя справы чатырох чалавек, затрыманых учора ў Заслаўі. На Івана Івончыка, Андрэя Клюкіна, Юрыя Паўлава і яшчэ аднаго іх сябра былі складзены пратаколы па артыкуле за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
У судзе Ленінскага раёна будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых ужо пасьля акцыі маладых людзей, якія прыйшлі на канцэрт у клюб «6А». Сярод іх — Даніла Цеплякоў, Шугалей, Мікіта Перагуд, Яўген Тарасевіч, Юрый Рыбянец, Сяргей Баловін, Козіч Кірыл. Усяго было затрымана больш за 10 чалавек.
У судзе Цэнтральнага раёна будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых, якія былі дастаўлены ў Цэнтральны РУУС сталіцы. Пакуль у суд прывезьлі 13 чалавек. Усіх абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства і пікетаваньня). Сьведкі цьвердзяць, што абвінавачаныя заміналі праходу грамадзянаў па вуліцы.





