Завяршэнне здзелкі па продажы 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» чакаецца восенню. Пра гэта паведаміў напрэс-канферэнцыі ў Мінску 21 ліпеня старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.
«Перамоўны працэс ідзе цяжка, — прызнаў ён. — Калі б размова ішла толькі пра дагавор
Самае цяжкае — зняць менавіта гэтыя пытанні, падкрэсліў Кузняцоў. «І ад таго, як яны будуць вырашаны на высокім узроўні з нашага і расійскага боку, залежыць хуткасць працэсу», — дадаў кіраўнік Дзяржкаммаёмасці.
***
Як паведамлялася раней, куплю ААТ «Белтрансгаз» абмеркавалі 4 ліпеня ў тэлефоннай размове старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер і першы
Паводле вынікаў размовы Мілер заявіў, што беларускі бок працягвае звязваць падпісанне дакументаў па «Белтрансгазе» з узгадненнем умоў новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь, і гэта «можа прывесці да зацягвання перамоўнага працэсу і нічога не зменіць па сутнасці».
Падчас тэлефоннай размовы таксама было падкрэслена, што ўмовы дзейнага да канца 2011 года кантракта не могуць быць зменены, паведаміла
19 ліпеня ў інтэрв’ю БелаПАН пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў: Расія разглядае куплю «Белтрансгаза» «ў большай ступені як дапамогу Беларусі ў сувязі з ростам цэн на газ, які ўжо адбыўся пры пераходзе на ўзаемавыгадныя рынкавыя адносіны».
Дыпламат падкрэсліў: Расія не бачыць сэнсу звязваць набыццё другой паловы акцый «Белтрансгаза» з узгадненнем новых цэн на прыродны газ, які будзе пастаўляцца Беларусі ў найбліжэйшыя
«Гэта два розныя пытанні, — сказаў Сурыкаў. — Мы да канца года запоўнім „Паўночны паток“. Праз „Белтрансгаз“ жа ўсяго транспартуецца 14 мільярдаў кубаметраў газу… Ёсць у Беларусі жаданне ўтрымаць гэты транзіт — адно пытанне, не — другое пытанне. Што такое 14 мільярдаў у агульным транзіце газу на трэку Украіна — Беларусь у дзвесце з лішкам мільярдаў кубаметраў? Мы разглядаем куплю „Белтрансгаза“ ў большай ступені як дапамогу Беларусі ў сувязі з ростам цэн на газ, які ўжо адбыўся пры пераходзе на ўзаемавыгадныя рынкавыя адносіны. Мы тады купілі за 2,5 мільярда палову трубы для кампенсацыі гэтага росту цэн, ні для чаго іншага. І можам купіць другую палову таксама ў большай ступені з гэтых жа меркаванняў. Мы разумеем, што ўскосна датычныя да сітуацыі, яна часткова пагоршылася





