У сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, святарам і вернікамРымска-каталіцкай царквы. Пра гэта паведамілапрэс-служба прэзідэнта.
Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі
«Гэта цяжкая страта для каталіцкай супольнасці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам», — гаворыцца ў спачуванні ад імя Лукашэнкі.
Зазначаецца, што першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак стаяў ля вытокаў адраджэння
«Для многіх пакаленняў святароў і вернікаў кардынал Свёнтак стаў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадцам, прыкладам самаахвярнага і адказнага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў», — гаворыцца ў спачуванні. Як зазначыў Лукашэнка, кардынал карыстаўся заслужанай павагай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім каталіцкім свеце.





