У праграма Google Earth адбылося чарговае абнаўленне мапы Мінска. Нагадаем, сервіс дазваляе разгледзець спадарожнікавыя здымкі Зямлі ў добрай якасці.
Цяпер для прагляду выстаўленыя здымак за 29 мая 2011 года, папярэдні датаваўся 24 верасня 2010 года.
На жаль, абнаўленне не закранула ўсю Беларусь, напрыклад, цэнтр Гродна вось ужо які запар застаецца пад слоем аблокаў.
Адрас для прагляду — http://maps.google.com





