Бабруйскага журналіста, асуджанага за спробу падпалу КДБ, другі раз пакаралі за "парушэнне ўнутранага распарадку".
Бабулі Яўгена Васьковіча наведалі хлопца на гэтым тыдні ў Магілёўскай выпраўленчай калоніі. Нагадаем, што на судзе, дзе разглядалася яго касацыйная скарга, бабруйчаніна не было, ён знаходзіўся ў караэры.
"Жэня распавёў нам, што трапіў у карцэр ў другі раз з-за адмовы аддаць Біблію, - распавядае Тамара Васьковіч, бабуля зняволенага. - У яго забралі кнігі, сшыткі, але менавіта Біблію на беларускай мове ён не хацеў аддаваць, за што і быў пакараны. Прасіў перадаць, што трымаецца і што не аддаў свае ідэалы".
Маці зняволенага Рушанія Васьковіч паведаміла, што хлопец і яго родныя прынялі рашэнне змагацца да апошняга і падаваць скаргі на рашэнне суда ў вышэйстаячыя інстанцыі, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта.