Чытач «НН» расказаў, як папрасіў разабрацца з «ананімнымі» аўтобусамі і што з гэтага выйшла.
Аўто без нумароў працавалі ўчора на акцыі. Фота TUT.BY.
У рэдакцыю «НН» патэлефанаваў чытач і паведаміў, што прыблізна а 18-й пабачыў у раёне плошчы Перамогі пабачыў аўтобус ПАЗ і мікрааўтобус «Фольксваген», запоўненыя маладымі людзьмі характэрнай знешнасці. Яна праехалі на вуліцу Кісялёва і прыпаркаваліся. Непадалёку стаяла аўто ДАІ (бартавы нумар 622). Наш чытач паведаміў аўтаінспектару пра транспарт без нумароў і нагадаў, што гэта з’яўляецца парушэннем. ДАІшнік без асаблівай радасці паабяцаў разабрацца, завёў рухавік і паехаў да аўтобусаў. Там спыніўся і не выходзячы з салону пра штосьці пагаварыў з адным з кіроўцаў. Як падкрэсліў наш чытач, аўтаінспектар нават не папрасіў дакументы.
Глядзі яшчэ: Фотафакт: Супрацоўнік Генпракуратуры разглядае мікрааўтобус без нумароў.





