Парламент Іспаніі ў чацвер ухваліў павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію з 65 да 67 гадоў,паведамляе агенцтва «Асашыэйтэд Прэс».
Зацверджаны ўрадам у студзені законапраект быў ухвалены дэпутатамі пасля таго, як сенат (верхняя палата) унёс у яго нязначныя папраўкі.
Цяпер іспанцы могуць сыходзіць на пенсію ў 65 гадоў і атрымліваць пры гэтым 100% пенсіі пры ўмове, што адлічэнні ў пенсійны фонд яны рабілі цягам 35 гадоў. Паводле новага закона, які ўступіць у сілу пасля 2013 года, каб атрымліваць максімальную пенсію, неабходны будзе працоўны стаж у 37 гадоў. Пры гэтым іспанцы змогуць
Законапраект аб пенсіях быў падрыхтаваны як частка пакета рэформаў, закліканых палепшыць эканамічную сітуацыю, якая пагражала краіне бюджэтным і пазыковым крызісам.





