Харвацкі футбольны клуб «Славен» мае заявіць у свой склад мясцовую спявачку і мадэль часопіса Playboy Нівес Цэльзіус. Яна павінна выйсці на поле падчас гульні каманды супраць ФК «Заграб». Гэта элітны дывізіён мужчынскага чэмпіёната краіны па футболе.

Кіраўніцтва Харвацкай футбольнай федэрацыі шукае хоць адзін пункт рэгламента, які б мог бы забараніць Цэльзіус гуляць. Вядома, што ў стартавым складзе дзяўчына не выйдзе, але трэнер паабяцаў выпусціць яе на замену.

Заяўка мадэлькі выклікала шалёны ажыятаж у заяўзятарскім асяроддзі. Амаль усе білеты на гульню раскупленыя.

Нівес Цэльзіус з’яўлецца жонкай харвацкага футбаліста афінскага АЕКа Дзіна Дрпіча. Дзяўчына вядомая поўнай адсутнасцю комплексаў.

Пасля гістарычнай перамогі харватаў над англічанамі Нівес з мужам заняліся сэксам проста ў цэнтральным коле заграбскага стадыёна «Максімір».

Нівес нядаўна таксама надрукавала кнігу «У ложку з Крыштыяну», дзе падрабязна апісала свае сувязі з футбалістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?