Лідар гурта «Машина времени» раскрытыкаваў забарону ў Беларусі песень Віктара Цоя.

«Не ў маіх правілах ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Але, на мой погляд, прэзідэнт Беларусі абраў самы няправільны шлях кантакту з апазіцыяй. Па-першае, дзейнічаючы такім чынам, ён дэманструе ўласную няўпэўненасць. Па-другое, ён тым самым робіць апазіцыю толькі колькасна большай і мацнейшай. Па-трэцяе, мы ўсё гэта ўжо дзесяць разоў праходзілі і ўсе ведаем, чым гэта заканчваецца.

Я дзіўлюся, як ён, здавалася б, дасведчаны палітык, не разумее такіх відавочных рэчаў.
Думаю, ён перастрахоўваецца, таму што вельмі нервуецца, не ведае, што рабіць з людзьмі, якія на знак пратэсту проста моўчкі пляскаюць на вуліцах, не парушаючы закону.
Ён разумее, што ён выглядае па-дурному. А ягоныя спецслужбы спрабуюць бегчы наперадзе цягніка і выглядаюць яшчэ больш дурнымі.

У мяне ёсць адчуванне, што ў ім спрацоўвае памяць аб тых часах, калі музыкі сапраўды варта было баяцца.

Я перакананы, што Савецкі Саюз абрынуўся шмат у чым дзякуючы The Beatles.
Яны былі настолькі вольныя і пазітыўныя, што іхняя чысціня і святло змяталі ўсю хлусню і ўсе забароны, усю гэтую кардонную сістэму. І, вядома, трымальнікі «саўка» гэта адчувалі. І хоць сучасная музыка гэтае месіянства 70-х гадоў страціла, памяць пра гэта жывая. Думаю, справа ў гэтым»,

***

Сёння ў 00:50 на АНТ будзе паказаны канцэрт Андрэя Макарэвіча.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?