Міністэрства эканомікі Беларусі ў чарговы раз пралічыла, наколькі за месяц падаражала будоўля. Згодна з іх дадзенымі, рост цаны склаў 106,77%. Але для дамоў, якія будуюцца для людзей з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў, лічбы іншыя — роўна 1%. Цікава, будаўнікі атрымліваюць аднолькавы заробак, выкарыстоўваюць аднолькавыя матэрыялы, а розніца складае амаль сем разоў!
А вось індэкс
Гэта значыцца, што ўдзельнікі долевага будаўніцтва заплацяць за неаплачаную частку сваіх кватэраў на 8,56% больш.Іншымі словамі, калі сям’я месяц таму пачала будаваць двухпакаёўку плошчай 50 квадратных метраў коштам 4 мільёны рублёў за метр, іх кватэра зараз падаражала яшчэ на 17 мільёнаў. І ў наступным месяцы можа падаражаць яшчэ як мінімум на столькі ж.
У папярэднія месяцы Міністэрства эканомікі штучна стрымлівала рост цэнаў.
Напрыклад, паводле афіцыйнай статыстыкі, кошт будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый у чэрвені не падаражаў ні на рубель.
0
0
0
0
0
0