Паводле словаў кіраўніка расейскага Мінпрамэнэрга Віктара Хрысьценкі, рашэньне пра тое, каб захоўваць ільготны экспартны рэжым па пастаўках нафты для Беларусі, нават пасьля яе выхаду з пагадненьня ў 2001 годзе, было палітычным.
«Гэта не дабрачыннасьць, гэта сьвядомае палітычнае рашэньне падтрымліваць, субсыдаваць, калі хочаце, эканоміку Беларусі й інтэграцыйныя працэсы, а таксама перадвыбарныя баталіі Беларусі», — падкрэсьліў Віктар Хрысьценка. «Гэта палітычнае рашэньне, а любое рашэньне нечага ды каштуе», — заявіў ён.