Першы раз апоўдні. Палітык правёў дзьве гадзіны ў РУУС Савецкага раёну Менска - яго затрымалі ў раёне Камароўскага рынку, калі ён раздаваў свае агітацыйныя ўлёткі.

Другі раз затрымалі разам з даверанай асобай Антанінай Кавалёвай у інтэрнаце тралейбуснага парку №5. Лябедзька і Кавалёва прыйшлі ў інтэрнат (вуліца Кульман, 35), каб раздаць агітацыйныя ўлёткі сп. Лябедзькі ды сустрэцца з выбарцамі. Аднак намесьнік дырэктара тралейбуснага парку Васіль Шрубок пачаў крычаць, што ў інтэрнаце кандыдат ня можа раздаваць агітацыйную прадукцыю і пагражаў націснуць чырвоную кнопку.

Падчас тэлефананьня ў выбарчую камісію Савецкага раёну пацьвердзілі, што да 13 студзеня кандыдаты ў дэпутаты маюць права праводзіць агітацыю. Аднак Васіль Шрубок веры ня даў і выклікаў сміліцыю. А. Лябедзьку і А. Кавалёву адвезьлі ў аддзел дэпартамэнта аховы МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0