Яшчэ адным вядомым беларусам паболела ў «Жывым журнале». Уласны Livejournal у пачатку студзеня завёў былы прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук, экс‑сьпікер савету рэспублікі Аляксандар Вайтовіч.

У першым пасьце сп. Вайтовіч тлумачыць прычыны: «Пасьля шматлікіх просьбаў, якія паступалі да мяне, а таксама ў мэтах наладжваньня наўпроставага кантакту і дыялёгу з Вамі, я прыняў рашэньне завесьці сваю старонку ў «Жывым журнале» Інтэрнэту. Нягледзячы на тое што ў мяне ёсьць свой сайт, я лічу, што надышла патрэба больш актыўнага дыялёгу з грамадзтвам. Я заклікаю ўсіх прыхільнікаў пераменаў у Беларусі, выкарыстоўваючы Інтэрнэт, далучацца да дыялёгу пра сытуацыю ў Беларусі і разам выпрацоўваць рашэньні па яе зьменах».

Акадэмік Вайтовіч на сваёй жж‑старонцы спрабуе апэратыўна рэфлексаваць на найбольш значныя падзеі жыцьця краіны і сьвету. Дае свае камэнтары і ацэнкі. Таксама Вайтовіч робіць эксурсы ў сваю біяграфію. Напрыклад, ён піша чаму згадзіўся стаць сьпікерам савету рэспублікі ці як ён авалодаў кампутарам.

Сярод іншга, Вайтовіч аб’явіў, як ён сам гэта назваў «2‑дзённы агульнабеларускі флэш‑моб у Інтэрнэце». Ён просіць усіх сваіх «фрэндоў» прывесьці на ягоны блог сваіх знаёмых, каб ўбачыць колькі людзей у Інтэрнэце чакаюць пераменаў у беларускім грамадзтве.

Спачатку свой блог Аляксандар Вайтовіч вёў цалкам па‑расейску, але пасьля прапановы аднаго з жж‑карыстальнікаў, стала пачалі зьяўляцца і беларускамоўныя пасты. Трэба адзначыць, што сп.Вайтовіч досыць актыўна паводзіць сябе ў жж, пасьпеўшы за гэты час набыць значную папулярнасьць у асяродзьдзі беларускіх блогераў.

Пачытаць Livejournal Аляксандра Вайтовіч можна па наступным адрасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?